Пятница, 19.04.2024
Могилёвский областной ЦКРОиР
Меню сайта
Категории раздела
Мои статьи [162]
Наш опрос
Оцените наш центр
Всего ответов: 33
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » Статьи » Мои статьи

«Гуканне вясны» «Цэнтр карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi горада Бабруйска»

Першага красавiка ў дзяржаўнай установе «Цэнтр карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi горада Бабруйска» прайшло свята «Гуканне вясны». Дзецi  i дарослыя гукалi Вясну, каб яна ў дарозе не бавiлася, а спяшалася да нас. Выхаванцы цэнтра добра падрыхтавалiся да сустрэчы Вясны:  упрыгожылi музычную залу  дрэўцамi i кветкамi; пад кiраўнiцтвам выхавальнiкаў нарабiлi птушак з паперы, саломы, глiны; разам з матулямi напяклi жаўрукоў з цеста. З добрым настроем дзецi пад беларускую народную музыку  танчылi, «ляталi  пад брамку», пляскалi  у далонi. Вядучая-Спадарыня (выхавальнiк Храпко Т.К.) i Вясна (педагог сацыяльны Давыдзенка А.А.) правялi шэраг вясёлых беларускiх народных гульняу  з вучнямi  i маленькiмi  выхаванцамi  цэнтра: «Займi гняздо», «Бусел», «Гусi». Усiм  спадабалася песня ў выкананнi вучня 6 класса Кныша Кiрыла. Верш пра спатканне Вясны выдатна прачытаў  вучань 2 класса Чэрапуха Iван . Выхаванкi дашкольнай групы Харлап Лiза i Караткевiч Ксенiя шчыра частавалi  гасцей свята печывам-жаўрукамi.  Потым усе дзеткi разам з дарослымi  ўпрыгожылi галiнкi дрэў на вулiцы каля пляцовак цэнтра, спяваючы песню «Жавароначкi, прыляцiце».


 

Категория: Мои статьи | Добавил: ExL (04.04.2014)
Просмотров: 398 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма входа
Поиск
Интернет ресурсы
Могилёв © 2024
Конструктор сайтов - uCoz